Пра дэкаратыўна-прыкладное мастацтва горада Баранавічы і яго раёна. 

 

На сайце www.tvory.by дэкаратыўна-прыкладное мастацтва горада Баранавічы і раёна прадстаўлена мастацкім кавальствам, керамікай, разьбярствам па дрэве, роспісам тканіны (бацікам), саломапляценнем, бісерапляценнем, лясной скульптурай, лялькай, вышыўкай гладдзю. Але, на самой справе, спектр яго кірункаў і колькасць майстроў значна шырэйшыя. Напрыклад, мы яшчэ не адлюстравалі творчасць майстроў, якія займаюцца вышыўкай крыжыкам, упрыгожваннямі са скуры, ткацтвам ды іншых.