Вальмус Юрый Багданавіч нарадзіўся 8 чэрвеня 1972г. у г.Баранавічы ў сям’і працоўных.  

У 1981 г. паступіў у Дзіцячую музычную школу №1 па класе «скрыпка» да выкладчыка Сяргеевай Ф. М. Па заканчэнні музычнай школы, у 1988 г., паступіў у Баранавіцкае музычнае вучылішча, па класе «скрыпка», да выкладчыка Банкевіч Л. М.. У той жа час займаўся кампазіцыяй у выкладчыка Грушэўскага У.А..  

Пасля заканчэння вучылішча, у 1992г., быў залічаны на кампазітарскае аддзяленне Беларускай акадэміі музыкі, у клас прафесара Я. А. Глебава. У час вучобы, у 1996 г., стаў лаўрэатам (III-месца) міжнароднага кампазітарскага конкурсу, які праходзіў у г. Кіеў.  

У 1997г. пасля заканчэння Акадэміі музыкі вярнуўся ў г. Баранавічы. У гэтым жа годзе быў прыняты ў члены «Асацыяцыі сучаснай музыкі» пры Саюзе кампазітараў Рэспублікі Беларусь. У 2004г. стаў членам Саюза кампазітараў Рэспублікі Беларусь.  

2 лютага 2004г. быў прызначаны дырэктарам Дзіцячай музычнай школы № 2 г. Баранавічы. 6 чэрвеня 2006г. пакінуў адміністрацыйную пасаду. Цяпер працуе выкладчыкам музычна-тэарэтычных дысцыплін у Дзіцячай музычнай школе № 2 г.Баранавічы.