Фотамастацтва горада Баранавічы і яго раёна на сайце www.tvory.by прадстаўлена творамі чатырох чалавек, двое з якіх – Сяргей Пяткоў і Валерый Клапоцкі – прафесійныя фатографы. Хаця ў горадзе жыве цэлы шэраг фатографаў, якія маюць і дарагую тэхніку, і вопыт працы, але здымаюць адно дзеля заробку, а мастацкай фатаграфіяй амаль што не займаюцца. Спадзяемся, што колькасць фотамастакоў на нашым сайце павялічыцца.