Запрашаем на беларускія народныя танцы!

 

       На працягу 2017–2018 гадоў у Баранавічах працавала школа беларускіх танцаў пад кіраўніцтвам Цімоха Акудовіча пад акампанемент музыкі Аляксея Крукоўскага, якія спецыяльна прыязджалі раз на два тыдні з Мінска і ладзілі танцавальныя вечарыны ў баранавіцкіх кафэ з мэтай вярнуць жыхарам рэгіёна культуру народнага танца. У горадзе склалася сталая група наведвальнікаў з асоб самага рознага ўзросту.

 

       Праект, які ажыццяўлялі Крукоўскі і Акудовіч у Баранавічах, быў часова перапынены. Аднак  сябры баранавіцкай філіі Таварыства беларускай мовы імя Франціша Скарыны (ТБМ) вырашылі далей весці школу беларускіх танцаў самі. З дазволу начальніка Упраўлення па адукацыі Баранавіцкага гарвыканкама С.В.Пузікава і дырэктара СШ №13 М.Г.Купцовай у гэтай школе сябры ТБМ будуць ладзіць танцы два разы на месяц па пятніцах з 18 гадзін 30 хвілін.

 

       Заняткі па навучанню танцам у СШ №13 ужо прайшлі 23 лістапада. Дзеля першага разу правесці іх быў зноў запрошаны з Мінска Цімох Акудовіч. Удзел у імпрэзе ўзялі больш за 30 чалавек, трэць з якіх – сябры ТБМ. Надалей арганізатарам і настаўнікам у школе танцаў будзе сябар ТБМ педагог Аркадзь Несцярук (+375 29 829-28-73).

 

       Запрашаем усіх жадаючых навучацца народным танцам разам з намі!