У суботу 18 мая адбудзецца краязнаўчая вандроўка па маршруце: Баранавічы, Сноў, Вольна, Бартнікі, Гарадзішча, Валеўка, Дзятлава, Дварэц, Моўчадзь, Новая Мыш, Баранавічы.  Ээкскурсаводам будзе гісторык з Мінска, старшыня Таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч.

      У сярэдзіне дня спынімся на пікнік. Запрашаюцца ўсе жадаючыя, можна сем’ямі. Ад’езд з Баранавіч з плошчы Леніна ў 9.00. Вярнуцца ў Баранавічы думаем каля 17.00 гадзін.

        Кошт вандроўкі 15 рублёў пры ўмове, што збярэцца 40 чалавек. Калі 40 чалавек не  збярэцца, то кошт будзе большы. Але гледзячы па былых вандроўках, людзі збяруцца і могуць усе не трапіць. Таму запіс і здачу  грошай лепш не адкладваць.  Запісвацца і здаваць грошы можна ў Марыны Жук (вул. Савецкая, д. 88, кв. 14, х.т. 62-54-96, мтс 29 729-46-00), альбо ў Аркадзя Несцярука (вул. Брэсцкая, д. 248, кв. 19, х.т. 64-54-61, мтс 29 829-28-73, вэл. 44 477-91-74).