8 чэрвеня 2019г., у суботу, на сядзібе Баранавіцкай гарадской арганізацыі Таварыства беларускай мовы, у п. Русіны, па вуліцы Сасновай, дом 5, адбудзецца святкаванне 156-й гадавіны Мілавідскай бітвы паўстання Кастуся Каліноўскага.

     У праграме выступленні гісторыкаў, паэтаў, музычных калектываў. Завершым сход за святочным сталом, які накрыем разам Пачастуемся гарбатай і блінамі. Пачатак – 13.30.